Ланцугі і клеткі

У свеце жывёльным закон выжывання пануе –
Кусай ты, драпежнік таго, хто слабейшы, пануры!
Кусайся і звягай сабака, бо знойдзецца воўк,
Кракадзіл, ваўкалак – перамоляць цябе, каб ты змоўк!

Метафара гэта старая як Веды індусаў,
Але ж, патлумач, ад чаго так баліць да канвульсій?
Мне дрэнна, трашчаць ўсе нервовыя клеткі па швах,
Апошняя знікне, паставіцца пешкамі шах!

Ланцуг харчавання сціскае сасуды з крывёй,
А шлях эвалюцый ад латаў да латэ прывёў.
Пры гэтым, мы звенні ў сваім рацыёне пасталі –
Замкнулася кола скарыўшых драпежнікаў стаі.

Засталіся стаяй звярынай дагэтуль мы ўсё ж,
Пацверджвае гэта няспынены вуліц галдзёж.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай