Кураслепы

І дзіва зноўку назіраем мы:
Зіма раскрыла ледзяныя склепы
І вынесла адтуль цяпло вясны —
Бялюткія лясныя кураслепы.

Відаць, батанік скажа мне сурова,
Што дзіва гэта ветраніцай клічуць,
Адчуць вясну ад усёй душы нанова
Яно дапамагае, нешта зычыць

Душы, агорнутай цяплом вясновым,
І нейкае ў сэрцы хваляванне
Трымціць, пераліваючыся звонам,
Цвітуць і кураслепы, і каханне.
21.04.2025


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай