Крык у пстрык

Схаплюся я шпарка за чарку, за шкварку-
Шкарпэткі запоўнены вуглем, зашкварам.
Алоўкам ваджу я няспынна дарма
Па сшытку ў клетцы (нібыта турма)…

І з болем я цямлю пра важныя рэчы,
У збоі мой розум стаў важкім дарэчы.
І хай ужо з плечаў адваліць башку,
Толькі б не мераць мінулых мне шкур.

І ўсё ж я і двойчы, і тройчы іх меру,
Па колах спіралі ў віры на моры.
Ніколі да сонца не свеціць усплыць!
Плаці за памылкі, бо храм твая плоць!

Памылкі, і страчаны мною жа шанец,
На клетку які прамяняў, як аршанец.
Шануюць равеснікаў, дух іх – бунтар!
Адкрыў ён майстэрню, я – лідскі янтар!

Яшчэ на пад’ёме гары зразумей,
Разумныя вочы, але полчышчы змей
З’елі ўсю яснасць, – застаўся там смог!
Я жыццё ўратаваў, але іскру – не змог!

Здагадка шакуе, як камень у чэрап, –
Чарговы наўпрост я, не ўнікум, – шэры!
І зноў рэфлексую ў сшытку… А як?
Пад кан’як канспектуе надрыў свой юнак!

Кніга спыніцца наўпрост на паўслове
Лёс як лісіца – нясецца, – ня зловіш.
Эпітафіяй бега майго стане крык:
Адкладзены кліч абесцэнііўся ў “пстрык”!


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай