Крохкалка

Не ведаю ці трэба расказаць,
Ці прамаўчаць пра гэтую забаву,
Каб унукам дрэнны прыклад не падаць,
Ды не здабыць сабе дурную славу.

Распавяду, ды, цур, не паўтараць,
Як у дзяцінстве ў крохкалку гулялі.
Каб дома лішні раз не назаляць
Зімой заўжды на рэчку мы ўцякалі,

І, стаўшы за адным адзін гуськом,
Расчысціўшы ад снегу стужку лёду,
Нагой уперад і адным бачком
Мы коўзаліся смела для прыгоды.

Лядок пахрустваў толькі пад нагою,
Нагадваў гэты гук на слых нам “крох”,
Выстрайваліся зноў мы чарадою,
Расходзіліся трэшчыны з пад ног.

Канчалася аднолькава забава-
Ламаўся з хрустам лёд і кожны раз
Па пояс у вадзе, такая справа,
Аказваўся звычайна нехта з нас.

Затым бягом дамоў ляціш, на печ,
Ды хуценька, пакуль не бачыць маці,
Ды каб не атрымаць кухтар між плеч,
Адагравацца ціхенька у хаце.

Здаецца, зараз унукі разумней,
І дзякуй Богу! Ужо няма і печкі,
І неяк ужо спакойней за дзяцей,
Іх зараз вабіць віртуальна рэчка.

08.01.2026


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай