Красавіцкі свежы вечар…
***
Красавіцкі свежы вечар.
Маладзік задраў свой нос,
Кліча зорачкі на веча.
Будзе раніцай мароз?
Красавіцкі свежы вечар –
Малады, як я калісь –
Рады з месяцам сустрэчы,
Падымаецца у высь.
Красавіцкі свежы вечар
Адамкнуў ключамі ноч
І, як белы сокал-крэчат,
Знік раптоўна з маіх воч.
Красавіцкі свежы вечар
Дзесь блукае ўжо ўначы
І кідае мне на плечы
Непатрэбныя ключы.
11. 04. 2024 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию