Красавіцкі мароз.
Што толькi не пабачыш на вяку!
Спiць нехта ў нябеснай канцылярыi.
Такi мароз стаiць у красавiку,
Што сок даваць бярозы перасталi.
Мо з верху нам гавораць надалей,
Што ў жыццi сезонная палiтра,
Бярозавiк папi, паздаравей,
А не глумi ў банкi дзвесце лiтраў.
А можа, трэба думаць нам падчас
Жыцця, крыніцай б’ючага навокал,
Што адыйсцi павiнен жорсткi час,
Дзе зуб за зуб i дзе за вока вока.
Пра гэта нам стамiлiся казаць,
Напамiнаць знарок i незнарок,
Але ж нiхто не хоча падстаўляць
Другую пасля першай сваiх шчок.
А можа, надакучыў небу гвалт
Пра клiмату глабальнае цяпленне,
Ды хочацца яму пажартаваць
Пра дзiўныя людскiя ўяўленнi.
Ну, як бы нi было, а мы, на жаль,
Не можам на ўсё гэта паўплываць.
Якая з верша гэтага мараль?
Нам балаболiць ды цяпло чакаць.
11.04.2025
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Одна рецензия
Татьяна Короленко
08.05.2025 - 09:49https://www.youtube.com/shorts/F1vkllANVoc
Можна паслухаць па ссылцы