Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Кожны лічыцца паэтам

Your page rank:

Кожны лічыцца паэтам,
Хто радкі зарыфмаваў
І на сайтах інтэрнэту
Іх пасля надрукаваў.
Час такі: паэтаў мора
Развялося на зямлі.
Інтэрнэтная прастора –
Быццам зборнікаў палі.
Грошы маеш – на паперы
Можаш вершы друкаваць,
Каб на святы, юбілеі
Сваякам прэзентаваць.
Не бяда, што тухла з рыфмай,
Што радок у памер не ўлез!
Па табе “даўно ўжо плача”
Слаўны Гліняны Вялес*.

——
*Гліняны Вялес — штогадовая літаратурная прэмія.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *