Кожны хлопчык
***
Кожны хлопчык ці дзяўчынка
Пад анёльскім спяць крылом,
Пахаваўшысь гэткім чынам,
Ад ўсіх страхаў, як шчытом.
Спяць прыгожа, не турбуюць
Сябе дзённым балаўством.
Час бяздумна не марнуюць-
Падрастаюць з кожным сном.
Пакуль спяць -сілы збіраюць,
Шмат чаго ім ёсць рабіць,
Дзень суцэльны пралятАюць,
Есці б толькі не забыць.
Потым зноўку, як анёлы-
Толькі носікі сапяць,
Хутка дарастуць да школы,
А там сталасць….Няхай спяць.
Колькі потым давядзецца
Ім зрабіць, зазнаць, прайсці,
На сваіх плячах- далонях
Здужыць ды перанясцІ.
Мы за ніх, як не хацелі б,
Шлях не пройдзем- не паспець.
Даць бы крылы, каб ляцелі-
Жыць бязкрылым-лепей смерць!
Толькі як вырошчваць крылы?
З цудаў-мар дзіцячых сноў.
Няхай спяць ды копяць сілы-
Будуць лепей за бацькоў.
04.12.22
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
Комментировать