Коні

Your page rank:

Па квяцістым лузе ходзяць коні.
Ёсць у іх багаты гаспадар,
А чаго няма, дык гэта – волі,
І яе не атрымаць у дар.

Коням бегчы б па шырокай сцежцы
Так, каб пыл з-пад капытоў,
І ў спёку ратавацца ў рэчцы
Ад дакучлівых сляпнёў.

Ды не лёс: у цяжкай працы коні
Здабываюць адпачынак на лугу,
А на ноч брыдуць пакорна ў стайні,
Каб заесці сенам смутак і тугу.


Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай