Кочатам, кочатам
Прарок
(у газетах пісалі, што ён, на стагоддзя)
праракоча
невыразнае нешта….
І кочатам, кочатам,
Скасабочыў шый,
помнікам
на магіле сваёй
замрэ…
От.
А пасля,
гадоў праз дцать,
каліка пераходжы
гляне.
Заржэ…
Ах, Божа!
Не, ты глянь!!!
Хто
гэты,
аблуплены ідыёт?!
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
Комментировать