Кермаш

Сябры мае, ужо лістапада цень
Да нас ізноў няспешна падступіла,
Ушаноўвае царква сягоння дзень
Архангела святога Міхаіла.
Між воінства нябеснага святы
Архістратыг — барэц супроціў зла,
Ён людзям усім дапамагае тым,
Што верне іх ад цемры да святла.
Чаму пра гэта ўспамінаю я?
Не незнарок, вы зразумелі пэўна ж,
Бо знаюць і суседзі, і сям’я,
Што сёння ў Азяранах будзе кермаш.
Традыцыя ідзе з часоў далёкіх,
Калі была царква ў вёсцы кожнай,
Царкоўнага прастолу святаў лёгкіх
Нікому прапусціць было не можна.
На Тройцу кермаш у Слепцах адмячаюць,
Пагост святкуе, як Раздво настала,
Вясной Міколу ў Чэрнічах чакаюць,
А ў Азяранах кермаш на Міхайла.
Пытаюцца, бывае, у мяне:
«Кірмаш, напэўна, восеньскае свята?»
Мо, тут — кірмаш, а на Палессі — не,
Чакаюць у вёсцы кермаш усе заўзята.
Той дзень, калі ўжо зроблена ўсё,
Сялянская закончылася праца,
Заколата к Міхайлу парасё —
За святкаванне можна смела брацца.
Расчынены гасцям жаданым дзверы,
Ужо ломяцца сталы ад смачнай ежы,
І калі хтосьці мне яшчэ не верыць,
То едзьце і пабачце вокам свежым.
Бо калі нехта, нават незнаёмы
І нечаканы завітаў у госці,
На кермашы напояць вас да стомы,
Не ўглядзеўшы дзіўнага тут штосьці.
Ажно тры дні гудзіць-шчыруе свята.
Пакуль не апусцее дно барыла,
Датуль і не выходзяць госці з хаты.
Як толькі ўсё трываюць нашы жылы!
Калісьці ў кватэры мы жылі
І ў гэты дзень заўсёды запрашалі
Суседзяў і сяброў, тады былі
Яшчэ памаладзей і так спявалі,
Што раніцай, ля выхаду з пад’езда,
У дачкі суседзяў «лаўка» запытала,
Што ўчора святкавала ў нас бяседа,
На што яна ім шчыра адказала:
«Не ведаю, бабулі, я, на жаль,
Мы з дзецьмі пагулялі там нямала
І чулі да суседзяў заязджаў
Нікому з нас неведамы Міхайла».
Мы з мужам з Азяран, прыемна так
Сустрэць нам гэта свята пастаянна,
Засмажана ўжо мяса, і шчупак
Чакае на балконе надзяваны.
Мо, нехта зойдзе нават і нязвана,
Прыемна будзе гэта ўдвая,
Заходзьце сёння ў госці нечакана,
Вам шчыра будзе рада ўся сям’я!
21.11.2025

* Кéрмаш — на палескім дыялекце свята, якое ў кожнай вёсцы адзначаюць у пэў­нае рэлігійнае свята.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай