Кастрычніцкі туман стаіць над светам…

Your page rank:

***
Кастрычніцкі туман стаіць над светам,
А дні бягуць праз морак і туман.
Любуюся ігрушы сілуэтам,
Бярозы жоўтай абдымаю стан.

Такі туман… І вершы не прыходзяць,
І ні адзін не шалахнецца ліст.
І сэрца слоў ніякіх не знаходзіць.
Плыве туман, нібыта аметыст…

А дні бягуць праз морак і туманы,
Праз восеньскую золкую імжу.
Як аметыст, туман сыры і п’яны
Мне спавядае горкую душу.

27. 10. 2023 г.


Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай