Калыска талентаў

Касцюкоўшчына – наша Радзіма,
Дарагая сэрцу зямля!
Колькі талентаў ты нарадзіла,
Колькім крылы ў вечнасць дала!
Твае рэкі, дарогі і вёскі
Праслаўлялі паэты і мастакі.
І гучаць, як набат, адгалоскі,
Што навек збераглі землякі.
Гэты край узрасціў непаўторны дуэт
І ў памяць адкрыў ім дарогу,
Ён пакінуў у спадчыну вершаў букет
І вярнуў нас да роднага зноўку парогу.
Пра Радзіму спяваў Аркадзь Куляшоў,
Ад сэрца ліліся цудоўныя словы
І пісаў яму ўслед Алесь Пісьмянкоў
На матчынай роднай нам мове.
Волат слова Чыгрынаў Іван –
Тут калыска была яго музы і сілы,
Праз гады, праз жыццёвы туман
Узнімаліся увысь яго крылы.
Ён пісаў пра вайну і пра спалены край,
Пра людзей, пра іх цяжкую долю,
Дзе скрозь попел жыццё прабівалася ў май,
Дзе народ гартаваў сваю волю.
Слаўны майстар Антон Бархаткоў
Край бацькоўскі праслаўляў у карцінах,
Сілай дзіўнай цудоўных мазкоў
Ажывала жыццё на палотнах раўнінных.
Ціха шэпчуць дубровы пра светлы той час,
Што патомкі ў радках сустракаюць,
І ляцяць тыя творы , нібы буслы, да нас
Касцюкоўшчыну шчыра вітаюць.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай