Калыханка
Спаць кладуцца ўсе на свеце:
Мышкі, птушкі, жабкі, дзеці.
Дзень турботны праміне,
Адпачынак настае.
Плюшчаць вочкі лялька, мішка,
Загарнулася і кніжка
І з надзеяй засынае –
Хтосьці заўтра пагартае.
Зіхаціць начнік у цемры,
Сябар ветлівы і верны,
У пакой не пусціць страхі,
І ўначы развее жахі.
Трэба дзеткам спачываць,
Сіл за ноч сабе прыдбаць,
Казку-мару ўбачыць зноў.
Спі, каток, салодкіх сноў.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2023, Стихи.Бай
4 Комментария: 'Калыханка'
Жанна Улахович
23.10.2023 - 22:24Вельмі мілы, кранальны верш атрымаўся!
Забяру сабе ў абранае). Дазволіце?
Татьяна Богданович
25.10.2023 - 10:36Дзякуй, Жанна! Калі ласка, забірайце, буду вельмі рада!
Сяржук Пясэцкі
18.11.2023 - 00:07цікавая і выдатная калыханка,
з салідарнай усмешкай,
Серж
Татьяна Богданович
19.11.2023 - 12:29Дзякуй!