Калыханка
1.Сонца зыходзіць ціха за край,
Спі мой унучак сон свой прытбай.
Зорнымі крокамі крадзецца ноч,
Казачны сон завітае да воч.
Прыпеў:
Засынай малятка дзіця, вочкі заплюшчай,
Сніцца пэўна казка твая, твой дзіцячы згай.
Спачывай ў краіне сноў, песня люліць мая,
Будзе дзень і будуць зноў: кніжкі, цацкі і гульня.
2. Месячка ў небе, ў аблоках плыве,
Далеч бязконцая ў казку заве.
Хутка аблокі ад ветра бягуць,
Быццам вандроўнікі ў чоўнах плывуць.
ПРЫПЕЎ :
3. Коцік баюкае, песню мурчыць,
Дорыць ён сон і спакой ў начы.
Конік , зялёны ў траўцы цвіркач,
З ночкай дуэтам музыка скрыпач.
ПРЫПЕЎ :
4. Спі мой унучак ціха засні,
Вось запалілі ўжо ліхтары.
Ночка, утульна, твой сон беражэ.
Раніцай сонца разбудзіць цябе.
ПРЫПЕЎ :
Засынай малятка дзіця, вочкі заплюшчай,
Сніцца пэўна казка твая, твой дзіцячы згай.
Спачывай ў краіне сноў, песня люліць мая,
Будзе дзень і будуць зноў: кніжкі, цацкі і гульня.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию