Калядная казка
Адбылося тое ноччу каляднай,
Калі зоры зіхацяць непадуладна,
Калі снег рыпіць пад санак палазамі,
І дзяўчаты стаяць пад абразамі.
Зазірнула ў двор Яніны чараўніца,
Павядала ўсю ноч таямніцы,
Потым раніцай сышла нечакана
І пакінула пярсцёнак без заганы.
Зіхацеў ён на сонцы, бы зоры,
Адліваў шчодрым небам і морам,
Яго хутка Яніна надзела,
І душа ад кахання замлела.
Выбегла яна за вароты
І знайшла чыёсьць пасланне пад плотам.
У тым лісце былі радкі пра каханне,
І назначана дзяўчыне спатканне.
Цэлы дзень перад люстэркам Яніна,
Прыгажэй няма на свеце дзяўчыны.
Думкі недзе лётаюць далёка,
І сустрэчы не пашкодзяць сумёты.
Выправілася ўжо маладуха,
Пачалася за акном завіруха.
Замяла ўсе сцежкі-дарожкі,
А ці знойдуць шлях туды яе ножкі?
Доўга йшла Яніна, блукала
І нікога ў той вечар не спаткала.
Толькі свой пярсцёнак згубіла,
Ледзь вярнулася дахаты Яніна.
Пацягнуліся дні сонныя, ночы,
Не прасохнуць ужо ад слёз яе вочы.
Усё ходзіць па сцежках Яніна,
Усё шукае пярсцёнак той мілы.
Але сонейка вясною прыгрэла,
Хоць зіма ісці дамоў не хацела,
Растапіла гурбы снегу, сумёты,
І надала людзям вёскі работы.
Выйшла раніцай на ганак Яніна,
Сэрца калацілася тужліва.
І стаіць каля брамы хлапчына,
Мяккім позіркам глядзіць на дзяўчыну.
У руках ён трымае пярсцёнак,
Заказаны ён яе, заручоны,
І за рукі маладыя ўзяліся,
Назаўсёды разам засталіся.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
2 рецензий к 'Калядная казка'
Ольга Шумилина
30.12.2024 - 15:30Цікавы верш, Таццяна! Што значыць лёс –
яго не абмінеш!
З надыходзячым Вас!
Татьяна Богданович
31.12.2024 - 14:24Дзякуй, Вольга, і Вас таксама са святамі! Усяго найлепшага!