Калісьці на дачы у вечар ліпнёвы…

Your page rank:

***
Калісьці на дачы у вечар ліпнёвы
Садзіліся з мамай вячэраць.
Гарачая бульба, і маміны словы,
І маміны вочы, што вераць…

Што вераць у сына, ў ягонае шчасце
І вечару летняму вераць.
– Табе, можа, мама, салату пакласці?
Садзіліся з мамай вячэраць…

Пасля ўжо матуля акно запінала,
Прасіла вады ёй прынесці…
А потым матулі на свеце не стала.
Саджуся адзін зараз есці…

Калісьці на дачы у ліпеньскі вечар
Садзіліся з мамай вячэраць…
І сёння той вечар здаецца мне нечым,
У што толькі й хочацца верыць…

06. 07. 2023 г.


Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай