Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Калідор, два пакоі, кухня і зала

Тую старую кватэру я помню напамяць:
Першы паверх, з ватай вочка дзвярэй,
Калідор, два пакоі, кухня і зала.
Месца сямейных дзён і начэй.

Маленькая, але ўсе пад рукой кухня,
Пад аховай фігуркі ваўка з «Ну, пачакай!».
Фірмовых катлет і з засмажкай пюрэ бухта.
Радыё з ранішнім гімнам і музыкай.

Шпалеры з закручанымі кветкамі,
Але бачыцца галава дзяўчынкі вусатай.
Музычны ігральнік з пласцінкамі,
Дзе Высоцкі спяваў пра жырафу.

Месца багацця – сценка з крышталём,
Там мы з дзедам гулялі ў шашкі, карты,
Праводзілі час за сталом усей сям’ёй,
Разграбалі падарункі з дзіцячым азартам.

Штонядзелю запах бліноў на заквасцы,
Мучыць тэлевізар-скрынку каналамі.
Слухаць нанач пра вожыка і змяю казку,
Пад цяжкімі і цёплымі пакрываламі.

Хай няма зараз гэтай кватэры, стаіць крама.
Мая памяць жыве, не хачу бываць там без вас.
Але тую старую кватэру я помню напамяць:
Калідор, два пакоі, кухня і зала.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *