Калгасніцы
Прыгожай быць ёсць тысячу прычын.
Я помню, як на працу ішлі суседкі
З усмешкай найшчаслівейшых жанчын
У ярка-чорных плюшавых жакетках.
Блішчэла нібы сонца ў сіняве,
Прастое шкло ў простых завушніцах,
Цярноўкі-хусткі ў іх на галаве,
З шатландкі калыхаліся спадніцы.
Ці буракі палоць, ці лён падняць,
Ці гной накідваць віламі на воз-
Заўседы з жартам, нібы ішлі гуляць,
Не ўспрынімалі быт яны ўсур’ез.
І што з таго што цяжкаю была
Ў калгасе праца кожны Божы дзень.
Іх прыгажосць закрыць бы не змагла
Ні ноч, хмара. Гэты фенамен-
Негледзячы на цяжкасці жыцця
Шчаслівай і прыгожай быць заўжды-
З дзяцінства добра памятаю я,
Захоўвае мяне ён ад бяды.
Калі жыццё прыдавіць не на жарт
І белы свет здаецца ўжо нямілым,
Завязваю на галаву квадрат
Цярновачкі, што хросная дарыла.
Март 2025
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию