Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Цябе кахаў. Ты ведаеш пра гэта.
Я марыў толькі намі і табой.
Але ў нас не аднолькавыя мэты
І, зараз, твае думкі не са мной.
Яны ляцяць па свеце белым снегам,
Што ляжа белай коўдрай на палі.
А елкі начапілі шубы з мехам
Якія ім цяпло не збераглі.
Таксама не збярог і я пачуцці,
Яны ўжо назаўсёды адмярлі.
Каханне лютай жаласцю астудзіць
Мне сэрца, як марозамі палі.
Але кахаў, однойчы і аддана,
Як быццам гэта ўсё ў апошні раз.
І хай ужо цяпер, так незвычайна,
На шкле малюе неба не пра нас.
Няхай ад жалю трэскаюць марозы
І думкі твае коўдрай на палі.
Блішчаць на нашых шчоках тыя слёзы,
Якімі мы сябе не збераглі.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *