Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

КАХАННЯ КРЫЛЫ

Your page rank:

Мне анёл свае крылы спусцiў
З паднябесся, дзе летнiя зоры
Сцерагуць мой кахання парыў
Зрокам пiльным сваiм без дакору.

Тайну сэрца свайго берагу
Ад вачэй i лiхiх абгавораў.
Каб не даць астудзiць халадку,
Накрываю душэўнаю шторай.

Толькi зоры – сяброўкi душы,
Дзеляць разам са мною пачуццi,
Здольны шчасце маё зберагчы…
Яны – сёстры, мае аднадумцы.

Закаханыя, разам са мной
Кожны вечар iдуць на спатканне,
Не даюць параднiцца з тугой,
Ашукацца ў нахабным падмане.

Зоры дораць лагоду нябёс…
Прамянькамi сусветы шлюць шчасце.
Адчуваю пачуццяў гiпноз
У вачах закаханых, блiшчастых.

Добавить комментарий для Мария Мучинская Отменить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *