Каханне лілеі
Прыўкраснай кветкай лілеяй
Прыйду сярод ночы ў твой сон.
Пяшчотай пялёсткаў сагрэю,
Пачуцці вазьму ў палон.
На мяккіх, лагодных хвалях
У месяца цьмяным святле
Цябе да зары залюляю,
А вецер нам песню спяе.
Як сонца прамень дакранецца
Да чорнай паверхні вады,
Мне знікнуць у віры давядзецца,
Каханак мой малады.
Ды ты не сумуй, бо вярнуся:
Чакай, калі месяц узыдзе,
Тады я ізноўку з’яўлюся
Прыўкраснай кветкай у вадзе.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
Один комментарий:
Татьяна Богданович
11.01.2024 - 15:24Дзякуй, Івета, вельмі прыгожы, рамантычны верш!