Каханне
Хто не кахаў,
То той не зразумее,
Як раптам сэрца
Нема трапянее,
Па жылах полымем
Іскрыцца кроў.
Ты не чакаеш…
Слодкім мроіш сном.
Як хутка нас
Адольвае каханне,
Яно не бачыць
Ні чыноў, ні званняў;
Вось у госцейкі да нас
Заходзіць Купідон,
І вырашаем мы
Пакінуць родны дом.
Каханне з-за
Прышчураных глазніцаў
За намі сочыць
Дбайным паляўнічым.
І я паранены –
Такая тут вось справа.
Каханне!
Я – твая ўдзячная ахвяра!
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
Комментировать