Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Скок-паскок, бяжыць Ірынка
Па сцяжынцы да мяне.
Скача жвавая дзяўчынка,
Усё цудоўна ў яе.

Для яе спяваюць птушкі,
Для яе звініць ручай,
Сонца ззяе, танчаць мушкі,
Свет раскінуў небакрай.

Мама з татам, і прырода,
Усё, бясспрэчна, для яе…
Брацік ладзіць ёй прыгоды,
Забаўляе, хоць злуе.

Падрасцеш, мая дзяўчынка,
Зразумееш, што не так,
А пакуль – скачы, Ірынка,
Трымай шчасце ў руках!

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *