Іней
Прылёг на травы першы іней
І мне пасрэбрыў валасы,
Пабачым неба сення сінім
У рыжоцці восеньскай красы.
Пад сонцам іней знікне хутка,
І вып’е дзень расу да дна,
Ды павуцінкаю бялюткай
Мая не знікне сівізна.
Мы з восенню на ты даўно,
Люблю яе я, залатую,
Як вытанчаннае віно.
Валоссе ў рыжы пафарбую
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
3 рецензий к 'Іней'
Oleg Sovothy
30.11.2025 - 21:47Дзякуй за Ваш верш
.Вось што ў нас з ШІ атрымаліся ў музыцы :
https://suno.com/s/ZDlDuKisrquoF6tn
Татьяна Короленко
01.12.2025 - 14:37Паважаны спадар Алег! Мабыць мае вершы не вельмі падыходзяць для песень, альбо Ш І не так іх успрымае, але атрымоўваецца не вельмі., на жаль.
Oleg Sovothy
02.12.2025 - 14:31Дзякую
Вы маеце рацiю, не кожны верш адразу добра успрымаецца ШI . Ящчэ трэба шмат працаваць з вымауленнем i нацiскам асаблiва у беларускай …. 