Імгненне

Праносіць вецер успамінаў шэраг,
Змятае пыл і робіць іх ярчэй.
Яшчэ я адчуваю стромкі бераг,
Не зводжу я з цябе сваіх вачэй.

Імкнуцца некуды мае пачуцці,
Шукаюць выйсця, супярэчаць цемры
І хочуць светлага чагосьць крануцца,
Бо сонейка ўжо даўно не дрэмле.

Сустрэцца позіркам, злавіць імгненне,
Руціна зноў закручвае, нясе,
Але хвіліна нам дае насенне,
Якое радасцю і шчасцем прарасце.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай