Ідалапад

Не вычэсвай ідала ў слупах
Данябёснай вышыні.
Трэснуў гучна і “Ба-бах!!!” –
Неўміручы зрушыў ніц.

І хоць я запаведзь пранёс
З сабою па жыцці.
Усё роўна ў мора слёз
Кумір мой паляціць.

Бо гэты год – ідалапад.
Распачаўся крыжпаход:
Лжэпрарокаў дружна ў рад
Параскідваў Дон Кіхот.

“Выкрыццё за выкрыццём – хто ілгун?”
“Вось гэты і той.
Не давярай – тачы калун,
Сячы застой!

Навукпопер абыдліўся, як чорт –
Рэкламуе смерць.
А той – казачнік – за борт!
Ані праўды, ні манер!

Ты лёгка клюнуў на кручок
Харызматычнага Равві.
Пабач, што ў яго, мой прастачок,
Рукі ў крыві!”

Кіхот адмяніў бяду –
Ідал згарэў.
Дону, народ, пабудуй
Статую з дрэў!

Ты сам навякі збудаваў
Інфармацыйны пантэон.
Хто ідал, а хто ідалавал
Не адрозніш ані ты, ані ён!


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай