І зараз народ разумее усё…
***
І зараз народ разумее усё
І Коласа любіць, і любіць Басё…
Нічога паэты не значаць цяпер,
Бо іх назначаюць амаль што, павер…
Такім і жыццё падаецца харошым…
Як костку сабаку, ім кідаюць грошы
На кнігі выданне, на бульбачкі мех…
У вершах душою крывіць ім не грэх
У гэты нязначны для творчасці час.
Нічога паэты не значаць у нас.
І зараз усе разумеюць усё
І любяць Купалу, і любяць Басё…
01 – 02. 11. 2023 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию