І як па нотах пішуць вершы…

***
І як па нотах пішуць вершы
І пра каханне мараць зноў.
Матыў у вершах як памершы,
І адцвіла даўно любоў.

Ёсць цёплы вугал і яешня,
І, хоць не абсалютны, слых, 
І пра каханне пішуць вершы
Фальшывых радасцей тупых.

Такія песні, нібы гейшы,
Каб забаўляць і весяліць.
І пішуць выгадныя вершы,
Каб нечым штыль душы заліць.

24. 04. 2024 г.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай