Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Хто выйграў, усё бярэ

Your page rank:

Не хачу казаць
Цераз, што прайшлі мы,
Бо прычыняе боль,
Хоць мінула даўно.
Карты на стале
І свае згуляў ты,
Больш нам не сказаць,
Туза няма згуляць

Хто выйграў, усё бярэ,
Няўдачнік побач жджэ.
Ужо паза гульнёй,
Такі ў яго вось лёс.

Я ў тваіх руках
Думала, што люба
І што мае сэнс
Будаваць мне плот,
Будаваць мне дом,
Думала, што буду моцнай там, але
Я дурной была,
Па правілах згуляў.

Косткі кіне бог
З розумам, як лёд –
Хтосьці ўнізе там
Згубіць ці кагось.
Хто выйграў, усё бярэ,
Няўдачнік упадзе
Ўсё проста, каб спазнаць.
Навошта наракаць?

Але скажы, яна
Цалуецца як я?
Кахае так, як я
Тваё заве імя?
Глыбока ўнутры
Сумую па табе,
Але, што мне сказаць?
Павінна я па правілах гуляць

Хай вырашыць суддзя
Ці застануся я –
На шоу, як глядач
І стану ценем я
Ўсё тая ж зноў гульня
Каханая ці сябар,
Вялікі куш, – малы, але,
Хто выйграў, усё бярэ,

Не хачу казаць,
Гэта вельмі сумна;
Зразумела я,
Калі падаў руку.
Ты мяне прабач,
Бо так непрыемна,
Бачыш ты мяне,
Няўпэўненай у сабе
І зразумела мне,
Хто выйграў, усё бярэ,
Хто выйграў, усё бярэ.

Хто выйграў, усё бярэ,
Няўдачнік упадзе,
Кінь косткі, што як лёд.
Хтось унізе ўпадзе.
Забраўшы ўсё ўпадзе,
Я ведаю цяпер.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *