Хмарыць. І на поўнач…

Your page rank:

***
Хмарыць. І на поўнач
Воблакі бягуць.
І журба – не помач,
Калі выбраў пуць

Тут пад небам хмарным
У старонцы жыць.
І не трэба марна
Плакаць і тужыць.

Вось і дожджык плешча
Хваляю на дах,
Праганяе вешчы
І журбу, і страх.

І прарочыць слаўны
Нам дзянёк і год,
І сцякае плаўна
З даху ў агарод.

Калі выбраў сцежку
Тут пад небам жыць,
Падары усмешку
Ёй, пакуль бяжыць…

02. 07. 2023 г.


Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай