Хмары-векавухі
(твор з цыклу “Сацыяльныя байкі”)
***
За старым высокім лесам
Слёзы гучна льюць над плёсам
Тры маленькіх бабы-хмары.
Хмары плачуць, што не ў пары
Пражылі свой бабскі век,
Што ўзялі на душы грэх
І ў кампаніі маланкі
Залівалі летам градкі,
Пасыпаючы іх градам,
Быццам цукрам-рафінадам,
А цяпер прыйшла расплата
Смерць ад злога ветру-ката.
“У, – крычыць магутны вецер
І кідае ў неба вецце. –
Разарву вас, бабы-хмары,
Я магутны ў восень самы!
Досыць вам ужо лятаць
І бялугамі рыдаць.
Пажылі вы дастаткова!”
“Не, мой дружа, ты ж часова
Над сусветам уладар, –
Кажа ветру гром з-за хмар. –
Не чапай сівых старух,
Дай ім перавесці дух
Ды пажыць яшчэ крыху.
Не сцірай старух у труху!”
Вецер крэкнуў, прыпыніўся,
Грому грознаму скарыўся,
І, пакуль было зацішна,
Бабы-хмары дружна, увішна
Прэч ад плёсу папаўзлі
Недалёка ад зямлі.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию