Хмары плывуць над зямлёю…

***
Хмары плывуць над зямлёю
З паўночна-заходніх краёў.
Сосны шумяць пад гарою
Песняй адвечнай без слоў.

Трэплюць лістотай асіны
Ярка-зялёнай сваёй,
Слухаюць песню Айчыны
І размаўляюць са мной.

Велічнай песняй імкнуцца
Сосны аб нечым сказаць,
Ціха хістаюцца, гнуцца.
Хмары над імі ляцяць…

28. 05. 2026 г.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай