Хіжы позірк каланіялізму

Што ж тут можна сказаць? Знявага,
Пастаянны санкцыйны прымус
Не патоляць буржуяў смагу,
Не пазбавяць іх ад спакус.

Скралі ўночы Міколу Мадура,
Продаж нафты ўзялі пад кантроль,
На Грэнландыю косяцца хмура,
Для Канады адведзена роль…

Хіжы позірк каланіялізму,
На вачах нацёрты мазоль.
Што яшчэ апроч нафты карысна?
То калійная наша соль!

Толькі б выкапень знакаміты
Не захвоціў іх на крадзеж.
Ні кіло і ні два ўжо здабыта,
А хоць лыжкаю чэрпай ды еш.

Ёсць яшчэ ў нас адно багацце,
Уплывовы на Захад рычаг.
Мы забудзем аб ім наўрад ці –
Неймаверны яго размах.

Спусташыўшы зямныя нетры,
Перарыўшы ўсё ўшыр і наскрозь…
Глянь, над намі тоны паветра.
Ды адкуль жа? З Палесся, нябось!

Там лясныя масівы, балоты
Выпрацоўваюць кісларод.
Ён жа, далей, на захад лётам,
Пагранічны мінаючы дрот.

Вы не псуйце нам лепей нервы,
Бо прыпынім дармовы паток.
Закатаем паветра ў кансервы
І за грошы купляй, браток.

Вы ж крыху́ разважайце самі:
Вам дазволіў наш шчодры народ
Прагна нюхаць сваімі насамі
Свежасць лесу, а не смурод.

І яшчэ вам адна парада:
Вы ціхенька, без гвалту і драм,
Дзеля сытасці, міру, спагады,
Лепш аддайце Грэнландыю нам.

Закалосяцца бульбы палеткі,
Будзем статкі пасвіць кароў,
Ды вырошчваць яблык, крэветкі…
На заводы ўсіх жыхароў!

Вам яна як бяльмо на воку,
Сваркі чыніце… не супыніць.
Як у псярні, за склокаю склока.
Ну а нам – цэлы свет карміць!


Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай