Heinrich Heine. Der Doppelgänger (пераклад)

Гайнрых Гайнэ. Двайнік

Спакойная ноч, цішэюць завулкі,
Ў той хаце багданка мая жыла;
Цяпер толькі водгук разносіўся гулка,
Ды хата на тым жа месцы была.

Там стаіць чалавек, тарашчыцца ў неба,
Да болю рукі сабе ламае.
Мне месяц асьвечвае твар яго слаба —
Жахаюся: ўласны мой вобраз ён мае.

Двайнік! Ты бледны хлапчына! Навошта
Малпуеш пакуты каханьня майго,
Калі я прыходзіў такой самай ноччу,
У час такі даўні пад гэта акно?

(Багданка — каханка)


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай