Харошы сцішок!

Харошы сцішок!

Не мерзнуць ніяк памідоры ў цяпліцы,
Ніяк не засохнуць гуркі на градзе,
Ніяк не адходзяць ажыны, клубніцы,
Не вымакне морква ў нізіне ў градзе…

Ну, што гэта восень такая зараза?
Збіраць ураджай ужо сіл нестае.
І дзьме цёплы вецер, відаць, што з Каўказа,
І пруць кабачкі, як дурныя, мае…

Грыбы да таго ж павылазілі ў лесе.
Няма калі нават прысесці, дыхнуць…
А вершы калі прысвячаць паэтэсе?
Нат коціка некалі носцыкам ткнуць…

Ну, што гэта восень такая зараза?
Няхай бы ўжо выпаў на грады сняжок!
А я выпускнік інстытута, ін’яза,
Збіраю да снежня гурочкі ў мяшок…

05. 09. 2026 г.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай