Хай міноры песень радасць не народзяць…

Your page rank:

***
Хай міноры песень сэрца болем пояць…
Уладзімір Дубоўка

Хай міноры песень радасць не народзяць,
А народзяць тое, што на справе ёсць.
Хай над родным полем хмары ціха ходзяць,
Хай даўно мінула, знікла маладосць.

Хай туга і смутак не народзяць радасць,
А народзяць праўды кроплю, ці глыток,
Надала яна каб Беларусі святасць,
Ёй каб азарыўся недзе й мой радок.

Жаль няхай і крыўда не народзяць дружбы,
Толькі буду праўдзе верна я служыць.
Сцелецца над пожняй хай туман жамчужны,
Можна і з мінорнай песняю пражыць.

27. 07. 2025 г.


Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай