Хай людзі думаюць

Хай людзі думаюць, што я – змяя,
Якая небудзь кобра ядавітая.

Няхай мяне баяцца, як агню.
Я славу гэтую цаню!

“Вядзьмарка,” – чую за спіной,
Калі вяртаюся дамой.

Імя маё ў суседзяў на слыху,
Я прызнаю, як на духу,

Што заўважаю жах у вачах людзей,
Мной запалохваюць дзяцей

І кажуць: убачыць у сне мяне
К бядзе ці смерці прывядзе.

Так з дня ў дзень жыццё сваё жыву.
Нікому іншую сябе не пакажу.

Хай людзі вераць, што я злая,
Чым ведаюць, што я слабая.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай