Хачу нарадзіць вам героя

Хачу нарадзіць вам парою
Героя, эпічней за “Трою”.
Такога, якога не меў, –
Атруціў зялёненькі змей!

Лавінай ляцець шматгалоснай
З гарышча, – накрыць весялосцю.
І басам магутным са скал,
Каб мужна на ногі ты стаў!

Асоба, што мусіла весці
Скрозь буры і бурныя весці
Мяне… Яна мной пагарджала!
А здрада, як тысяча джалаў!

Мой жаль і самотнасць, шаленства
Спадчынай дальняй з маленства
Ножыкам у спіну ўвальецца.
Складу яго побач з відэльцам.

Сядай, каб насыціцца стравай
Ад іклаў, маіх жа, дзіравай.
Разяўлю, і вам усміхнуся,
А кроў з іх сцякае па вуснах…


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай