Хлусл1вая хмара. . .
Хлуслівая хмара з наборам маланак праплыла міма
Бы к слову
і вецер сарамліва расшпіліўшыся дзьме
Дзень вырас недзе напалову
У лёгкім вільготна-імглістым негліжэ
Вось кроплі размножыліся пад нечый інтэрас
Уздыхнулі лужыны пыл рабізной змыўшы
Крылом зялёным зямлю накрыў лес
і стала лягчэй
Быццам душу сваю жывой вадою абмыўшы
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию