Гусі.

Ужо каторы дзень над Беларуссю,
Над нашай радашковiцкай гарой,
Нясуць вясну на крылах сваiх гусi,
Так зычна «гы» нясецца над зямлёй.

То клінам раскiдаюцца ў нябёсах,
То роўненькiм радочкам у сiняве.
Да прыпяцкiх зарогаў i да плёсаў
За чарадою чарада плыве.

Услед гусям на стаяўшым узлессi
Махае лапай стромкая сасна.
Далёка там, на тураўскiм Палессi,
Без iх не пачынаецца вясна.

Я кожны год гляджу на гэта дзiва,
Кажу: «Шчасліва, гусi, даляцець!»
І шлю прывет сваёй малой радзiме.
У далечынi ўжо бачна iх ледзь-ледзь,

А я ўсё рукою ўслед махаю.
Спусцiўшыся з гусінага крыла,
Вясна, якую шчыра сустракаю,
Галантусамi ў садзе зацвiла.
16.03.2025


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай