Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Гульня ў словы

Your page rank:

Круглае слова “ніколі”,
Як белы алебастравы шар,
Быццам апроч маёй волі,
У разгублены каціць твар.
Панік ты, з такой нагоды
Амаль завагалася я.
А помніш, чырвоным “заўсёды”
Кідаў у мяне як штодня?
Аднак, найярчэйшыя словы
Ад часу губляюць імпэт.
Чырвоны – паблякла ліловым
Стаў дымам тваіх цыгарэт.
Навошта бясконца змагацца,
Не ліў бы ў агонь алей.
Ды не спяшай закладацца –
Між намі, што будзе далей.
Як бачыш, ізноўку гатова
Блакітнаю птушкай ўзляцець
“Магчыма” – падступнае слова,
Чаго табе больш хацець.
Але ж мы дакладна знаем,
Як ты, так вядома ж і я,
Што словамі проста гуляем,
І скончыцца хутка гульня.

30.03.24

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *