Грунтоўнай сталасці дарога…
***
Грунтоўнай сталасці дарога –
Мая шчаслівая пара.
Сустрэну ранне ля парога,
Сустрэне раніцу гара
Мая зялёная за хатай.
Грунтоўнай сталасці пара
Ці будзе на радкі багатай,
Як над гарой – вясны зара
Світальная?.. Мая дарога
Вядзе па сталасці пары.
Зара світання над парогам,
Мне ні аб чым не гавары!
24. 04. 2024 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию