Грамніцы
«Ныне отпущаеши» ў царквах
З хораў разлiваецца напеў.
Старац Сiмеон свой скончыў шлях,
Немаўлятка-Бога ён сустрэў.
Як Стары на Новы запавет,
Так зiма змяняецца вясной,
І звiнiць адноўлены Сусвет
Тонкай мiлагучнаю струной.
Зноў прыйшлi Грамнiцы на зямлю,
Зноў прыйшла пара вясну гукаць.
Гэты час душою я люблю,
Бо дае ён нешта адкрываць
Новае ў сабе і ў жыццi,
Разлівае нечаканы свет,
У яскравым гэтым адкрыцці,
Расцвiтае лёсу кругаверт.
Свечку я з кавалачкам iльну
Перад абразамi запалю
I жыцця адчую навiзну,
Невыказна я яго люблю.
15.02.2025
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию