Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Глядзі наперад з трывалай надзеяй…

Your page rank:

Глядзі наперад з трывалай надзеяй,
Чытай па далоні жыцця далягляд.
Няма больш важлівай, шчаслівай падзеі,
Калі Яе вочкі з пашанай глядзяць.

Прыгожа наперадзе мэты красуюць,
Паслухай як клічуць прыемна гады.
І думкі твае срэбны шлях намалююць
Каб разам са светам дабрацца туды.

Магчыма няпроста ў жыцці калі-небудзь,
Прычыны не трэба са злосцю шукаць.
Цяпер то што ёсць і не болей,  не меней
І трэба ўсю душу для шчасця аддаць.

Як зорачка ў небе Яна выглядае,
Дзяцінства ў фарбах, малюнкі з душой.
І позірк ласкавы на маму кідае,
Што вельмі сумуе самотай начной.

На сэрцы любоў, у галаве летуценне.
Вясна падарункі прыносіць з цяплом.
Няма нам цудоўней дзіва ў сусвеце,
Калі ў душы асалода жыццём.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *