Гледачу
Мне не патрэбны аксаміты
Вялікай славы дзіўны вір,
Я для цябе глядач адкрыты,
Заўсёды твой, мой грэшны мір.
К табе выхожу, як на споведзь
Не прычашчоны, не святы
Каб потым на хвіліны ўспомніць,
Забыцца, сціхнуць на гады.
Шукаю праўду я з табою,
Перажываю страх і боль
Змагаюся з ліхой бядою
Мой лёс – тэатр, жыццё, як роль.
Служу я праўдай Мельпамене
І зоркай не хачу я слыць
Гатоў я быць адбіткам цені,
Ахвяраваць, свяціць, любіць.
У хвіліны творчага растання,
У будні дзень і ў дзень святы –
Наступіць светлы міг спаткання
Мы будзем разам, як заўжды.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию