Гімн лету…

Птушкай дзень праляцеў у турботах і справах,
Сонца з неба сышло залацістай купавай.

Дагарае закат, небасхіл вечарэе,
Знічка ў небе ляціць зачарованай феяй.

Маладзік уначы зазірае ў вокны,
Дзе пад водбліск свячы сон блукае чароўны.

Ноч, як пава, плыве, ціхім крокам ступае
Басанож па траве, і расой выпадае.

Распасцёрся туман белай коўдрай у ранні.
Пеўні хорам пяюць сонцу гімн на світанні.

Птушкай дзень узляцеў, сонца ззяе яскрава,
І чароўны напеў напаўняе дубравы.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай