Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Гавораць, што жыццё ў вёсцы – цуд

Your page rank:

Гавораць, што жыццё ў вёсцы – цуд.
Мяркуе гарадскі ўвесь так люд..
Паветра чыстае там прагна ўдыхаеш,
У рот клубніцы безупынна закідаеш,
Сядзіш на лаве ў цяньку ды дрыгаеш нагой,
Не трэба й увогуле там працаваць мазгой.

А побач буйныя палеткі каласяцца
Што мячык памідор – рукой не ўзяцца.
Злічыць усяго, што там расце не змог..
Гуркі, укроп, капуста, морква ды гарох –
Усё даруе матухна прырода
Ад парсюка ў хляве да пладавітага гарода!

Так лічыць кожны гарадскі жыхар,
Што ў вёсцы нават ён – нядрэнны гаспадар.
Там усё само расце, і ўсё само квітнее..
Ад дзіва гэткага аж сэрца млее.

Пасля людскога гоману, высокіх дахаў
Раптоўна ў вёсцы ты.. і ў небе спевы птахаў.
З’ясі засмажаны румяны шашлычок,
Піўком зап’еш, прыляжаш на бачок.
Так хораша навокал – няма слоў,
А заўтра к рэчцы, плюхацца ізноў!

І калі раз у тыдзень – то ж не грэх
З сабой ты бульбы награбеш у склепе мех,
Паўскрыні яек возьмеш, збан смятаны,
Вядро гуркоў ды кумпячок мясісты самы,
Мяшэчак яблычак, карзіну сліў..
Глядзіш у спіс, ці ж ты нічога не забыў?

Спытаць хачу ў цябе за лыжкаю салата
Калі ў руках тваіх была лапата?
Каб вырасціў у полі агурок адборны,
Пад сонцам стаў бы ты як бот той чорны..
Ці ведаеш ты колькі трэба ўліць яму вады?
Ці рваў калі сцяну па плечы з лебяды?
Ці гатаваў свіня́м, карове есці?
Не хопіць часу ў дзень, каб на гаршок прысесці.

А вунь прагніў і паваліўся плот..
Суседская каза бляе, не закрывае рот.
На зіму трэба рыхтаваць шчэ дровы
І сена стог пад неба для каровы.

То тое прапалі, то там адрамантуй
Вось гэта прыбяры, скасі ды шчэ згатуй..
А што там робіцца ў жыхара буйнога гораду?
Адзіны клопат – не зайсціся б з голаду.

І хоць не супыняюцца яны сяло ўсхваляць
Не надта хочуць з горада з’язджаць,
Бо хоць прыемна ў вёсцы слухаць птахаў,
Баяцца ўсё ж у полі гачкі ўзмахаў.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *