Гаспадарыць восень…

Восень надыходзіць, і падзяка лету
За ўсмешкі сонца, за цяпло Сусвету.
За букеты кветак, за дажджы і росы,
За магчымасць бегаць па – над рэчкай босым.

Восень наступае, непазбежна гэта,
Халадае ноччу, а апоўдні лета.
Памянялі колер першыя лісточкі,
Дні пакарацелі, час сышоў да ночкі.

Восеньскім багаццем час адорыць шчодра,
Яблыкі ў садзе чырванеюць зорна.
Агарод адметны роўнымі радамі,
Высіцца бацвіннем морква з буракамі.

Бульбай і капустай поўняцца палеткі,
Каля хат, ля плоту, восеньскія кветкі.
Хрызантэм, вяргіняў зорнае адценне
Гарбузоў на градках жоўтае каменне.

Вабіць лес пад восень шчодрымі дарамі,
Напаўняе кошык белымі грыбамі.
Нібы вугалёчкі ягады ажыны,
Чырванню ў балоце ззяюць журавіны.

Восень – справаў восем, збору ўраджаю.
Восень гаспадарыць, а зіма чакае…


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай