Гарэла свечка….

Гарэла свечка ў начы,
Пад ветрам полымя дрыжэла.
На кандэлябравым карчы
Размякшым бокам свечка млела.

Дарыла свечка нам святло
І воскам слёзы пралівала.
Аддаўшы кволае цяпло,
Сышоўшы дымам астывала.

Ад Бога свечка – чалавек,
Святлом душы ў жыцці палае.
Адметны Боскай свечкі век:
Цяпло аддаўшы памірае…


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай